image description
 

Авіяцыя МНС

Дзяржаўная авіяцыйная аварыйна-выратавальная установа МНС Рэспублікі Беларусь

Прымяненне авіяцыі для рашэння розных задач па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару абумоўлена эфектыўнасцю і аператыўнасцю прымянення паветраных суднаў. Улічваючы вопыт функцыянавання выратавальных ведамстваў суседніх дзяржаў, у жніўні 2002 г. у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 жнiўня 2002 г. №1133 на базе перададзеных з Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь аэрадрома «Ліпкі», авіяцыйнай і спецыяльнай тэхнікі, быў створаны Рэспубліканскі авіяцыйны пошукава-выратавальны цэнтр Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2003 г. №50 створана дзяржаўная авіяцыйная аварыйна-выратавальная установа «Авіяцыя» (ДААВУ «Авіяцыя») Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

ДААВУ «Авіяцыя» уваходзіць у сістэму органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і з'яўляецца падраздзяленнем па надзвычайных сітуацыях.

Прадметам дзейнасці ДААВУ «Авіяцыя» з'яўляецца папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару з выкарыстаннем паветраных суднаў і авіяцыйнага персаналу.

ДААВУ «Авіяцыя» мае ў сваім складзе верталёты AS-355, Мі-2, Мі-8, Мі-26, самалёты Ан-2, беспілотныя авіяцыйныя комплексы, якія дазваляюць выконваць у поўным аб'ёме ускладзеныя на ўстанову задачы.

Паветраныя судны базіруюцца на аэрадромах «Ліпкі» (г. Мінск), «Азяркі» (г. Паставы Віцебская вобласць) і ў аэрапорце г.Віцебск. У пажаранебяспечны перыяд для выканання задач па авіяцыйнай ахове лясоў і авіяцыйнаму выяўленню пажараў на тарфяніках паветраныя судны, якія выконваюць авіяпатруліраванне, дадаткова размяшчаюцца на пасадачных пляцоўках Мазырскага і Пінскага авіяаддзяленняў, а таксама аэрадромах грамадзянскай авіяцыі.

Асноўныя мэты і задачы Установы:

арганізацыя, каардынацыя і правядзенне мерапрыемстваў па пошуку і выратаванню пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў, якія церпяць або пацярпелі бедства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару з выкарыстаннем паветраных суднаў і авіяцыйнага персаналу;

авіяпатруліраванне з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый;

ажыццяўленне паветраных перавозак;

ажыццяўленне палётаў па выкананні авіяцыйных работ;

падрыхтоўка работнікаў да дзеянняў па прызначэнні;

выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўствам.

Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выконвае наступныя функцыі:

выконвае пошукавыя і аварыйна-выратавальныя работы пры надзвычайнай сітуацыі;

прымае аварыйныя паведамленні аб надзвычайнай сітуацыі, звязанай з паветраным суднам, якое церпіць або пацярпела бедства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і ажыццяўляе аператыўнае рэагаванне на надзвычайную сітуацыю ў рамках сваёй кампетэнцыі;

каардынуе дзеянні сіл і сродкаў МНС і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых арганізацый пры правядзенні мерапрыемстваў па пошуку і ратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў, якія церпяць або пацярпелых бедства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

узаемадзейнічае са службамі пошуку і ратавання замежных дзяржаў і структурамі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі;

праводзіць неабходныя мерапрыемствы, у рамках сваёй кампетэнцыі, па аказанні дапамогі экіпажу і пасажырам паветранага судна, які быў падвергнуты акту незаконнага ўмяшання;

ажыццяўляе паветраныя перавозкі;

выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам, а таксама дэлегіраваныя МНС.

Ва ўстанове арганізавана гарачая лінія па тэл. + 37517-270-21-14.

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб на «гарачую лінію» прымаюць работнікі аператыўна-дзяжурнай службы ўстановы.

Адрас: 220 138 Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Ліпкаўская, 12.

(375 17)-385-06-22

тэл/факс (375 17) 270 59 55. Е:mail: avia@mchs.gov.by



Назад

 

Галасаванне
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть